23.05.2013 / 09:12

«Гародня. 50 год без Фары Вітаўта» — прэзентацыя кнігі 23 мая 2

У чацвер 23 мая ў Гродне адбудзецца прэзентацыя мультымедыйнага выдання «Гародня. 50 год без Фары Вітаўта», якое пабачыла свет у кніжнай серыі «Гарадзенская Бібліятэка». Увазе гарадзенцаў будуць прадстаўленыя каляровая брашура і дыск, дзе змешчаныя ўнікальныя здымкі славутага храма, яго гісторыю і знішчэнне, успаміны гарадзенцаў, а таксама грунтоўныя даследванні беларускіх і літоўскіх гісторыкаў.

Больш як 50 гадоў таму ў 1961 годзе ў Гродне камуністамі быў зруйнаваны адзін з найпрыгажэйшых каталіцкіх храмаў нашага краю - Фара Вітаўта. Шасцісотгадовая гісторыя касцёла непарыўна звязаная з гісторыяй гораду. Святыня, якая перажыла пажары, варожыя навалы ды ваяўнічы атэізм, стала ахвярай гарадзенскіх уладаў. У ноч на 29 лістапада 1961 года ленінградсзскія піратэхнікі выканалі рашэнне №883 выканаму гарадскога савету «О мероприятиях по обрушению здания бывшего военного костёла на Советской площади»...

Пасля прэзентацыі адбудзецца дыскусія «Еўрапейская архітэктурная спадчына Беларусі ў ідэалагічных войнах ХХ-ХХI ст. Расейскае, савецкае стаўленне да архітэктурнай традыцыі беларусаў».

Удзел у дыскусіі возьмуць гісторыкі-укладальнікі дыска і брашуры «Гародня. 50 год без Фары Вітаўта», а таксама мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.

Калі 23 мая (чацвер), пачатак а 18.30, Гродна, вул. Будзённага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).

Уваход вольны.

ПМ

0
АМ / Адказаць
21.05.2013 / 13:10
http://imbryk.by/kataljog/litaratura/harodnia-50-hod-biez-fary-vitauta.html
0
Вокс / Адказаць
23.05.2013 / 14:19
Не раю нічога набываць на "Імбрыку", які сп.Мазанік тут рэкламуе. Накрутка жудасная. Нават у "Бекнізе" танней - 50 тыс., у яго - 75 тыс. - па многіх пазіцыях. І гэта пры тым, што падаткаў і арэнду ён за сваю інтэрнэт-краму не плаціць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру