21 мая адновіць выданне часопіс The Journal of Belarusian Studies, які выдаецца з 1965 года, аднак ад выхаду апошняга нумару мінула амаль 25 гадоў.

Сёння ў Школе славянскіх і ўсходнеэўрапейскіх даследаванняў пры Універстэцкім каледжы ў Лондане адбудзецца прэзентацыя новага нумару. Пра гэта паведамляецца на сайце Англа-беларускага таварыства.

Падчас прэзентацыі Яраслаў Крывой, Арнольд МакМілін, Джым Дынглі, а. Аляксандр Надсан і Эндру Уілсан раскажуць пра гісторыю часопісу, пазнаёмяць з новым нумарам і раскажуць пра планы на будучыню. Удзельнікі прэзентацыі таксама паразважаюць над тым, што змянілася ў галіне беларускіх даследаванняў ад 80-х гадоў.

У новым нумары JBS — артыкулы Андрэя Катлярчука, Дэйвіда Марплза, Арнольда МакМіліна і Наталлі Сліж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?