Бізнэсовец і пісьменнік Анатоль Статкевіч-Чабаганаў знаходзіцца ў бальніцы з мікраінсультам.

Cпадар Анатоль расказаў карэспандэнту НН, што прабудзе ў шпіталі яшчэ доўгі час. Пра дыягназ ён гаварыць не захацеў, адзначыўшы, што на ўсе пытанні адкажа, калі адужае. Таксама Статкевіч-Чабаганаў падзякаваў усім, хто цікавіцца яго здароўем і чытае яго кнігі.

Анатоль Статкевіч-Чабаганаў сёлета быў узнагароджаны за стварэнне 4-томнай серыі гісторыка-дакументальных кніг «Я — сын Ваш». Гэта першы беларускі бізнэсовец, які зрабіў сваё шляхецкае прозвішча і герб бізнэс-брэндам.
У рэйтынгу найуплывовейшых беларускіх прадпрымальнікаў ён займае 64-е месца.

Статкевічу належаць Навагрудская фабрыка спецвопраткі, Гомельская абутковая фабрыка. Пад брэндам «Стэцкевіч» ён прадае мэблю.

Своеасаблівай прыкметай яго паспяховасці можа быць і тое, што ўрад забавязаў яго «шэфствам» над сельгаспрадпрыемствам у Мінскім раёне.

67-гадовыСтаткевіч-Чабаганаў — адзін з нешматлікіх бізнэсоўцаў свайго пакалення — вучыўся на Захадзе. Сярод яго ўніверсітэтаў, поруч з Ленінграндскім інстытутам дакладнай механікі і оптыкі, Вышэйшай школай кіравання пры АПК СССР ёсць і Школа эканомікі і англійскай мовы ў Баўнмансе (Вялікабрытанія).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0