21.05.2013 / 14:02

Выйшла яшчэ адна кніга пра паўстанцаў-каліноўцаў

Дзяніс Канецкі, Зміцер Хаценчык. Падзеі паўстання 1863 года на Вілейшчыне. — Мінск: Кнігазбор, 2013 — 68 с.

Гэта нарыс пра паўстанне на чале з Кастусём Каліноўскім у пэўным рэгіёне. З такіх падрабязных летапісаў паўстае агульная карціна тых падзей у краі.

Хто і чаму ўзяў у рукі косы і стрэльбы на Вілейшчыне? Хто і для чаго падтрымліваў паўстанцаў? Якую памяць пра сябе пакінулі каліноўцы?

Пра гэта і расказваюць аўтары.

У кнізе пералічаны помнікі паўстанцам на Вілейшчыне: адны засталіся з тых часоў, другія паўсталі ў наш час, а трэція захаваліся толькі ў дакументальных сведчаннях.

Пералік гэтых помнікаў можна перанесці на карту і стварыць турыстычны маршрут.

Выхад кнігі стаў працягам мерапрыемстваў, прымеркаваных да 150-годдзя паўстання.

КМ

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру