Еўрапейскі клуб, Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, агульнанацыянальная кампанія «Будзьма беларусамі» запрашаюць ў сяброўскую вандроўку «Сталіца Палесся» з серыі «Падарожжа ў Еўропу».
Вандроўка адбудзецца 25 мая 2013 па маршруце Дабраслаўка, Лагішын, Парэчча, Пінск.
Пад час падарожжа адбудзецца знаёмства з унікальнай драўлянай царквой у Дабраслаўцы, санктуарыем Маці Божай Лагішынскай Каралевы Палесся, унікальнымі архітэктурнымі помнікамі Пінска і іншымі найцікавейшымі аб’ектамі і мясцінамі.
Яшчэ ёсць месцы. Спяшайцеся, хутка яны будуць занятыя!
Інфармацыя:
+375 29 1694811
[email protected] (Юрый Меляшкевіч).
0
0
0
0
0
0