Адміністрацыйная камісія Глыбоцкага райвыканкаму вырашыла аштрафаваць былога настаўніка Мар’яна Місевіча за «парушэньне архітэктурнага рашэньня» шматпавярховіка, дзе ён жыве. За тое, што ён размаляваў свой балкон пад нацыянальны сьцяг ды прымацаваў «Пагоню». Яго прызналі парушальнікам адміністрацыйнага заканадаўства ды пакаралі штрафам памерам 2 базавыя велічыні.

На пасяджэньні прысутнічаў галоўны архітэктар раёну Аляксандар Латышонак, які склаў на спадара Місевіча пратакол паводле артыкула 21.13 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях за «парушэньне архітэктурнага рашэньня фасадаў будынкаў і збудаваньняў».

Журналістаў на пасяджэньне камісіі не пусьцілі, заявіўшы, што трэба «натарыяльна завераная даверанасьць». Мар’яна Місевіча абурыла й тое, што чальцы камісіі адмовіліся разьбіраць яго справу па-беларуску — не пагадзіліся, што чыноўнікі мусяць размаўляць з грамадзянінам на той мове, на якой ён зьвяртаецца да іх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?