Замежныя інвэстары ўжо прапанавалі свае паслугі беларускаму ўраду. Аднак сярод урадоўцаў пакуль няма адзінага бачаньня пэрспэктываў разьвіцьця піваварнай галіны.

У верасьні ўрад плянуе разгледзець прапановы па далейшым разьвіцьці піваварнай галіны, піша газэта «Белорусы и рынок». Аднак пакуль невядома, у якім фармаце адбудзецца разгляд гэтых пытаньняў. Паводле выданьня, ва ўрадзе няма пакуль агульнай канцэпцыі разьвіцьці гэтай галіны датычна магчымасьцяў яе прыватызацыі. Тым не менш, ёсьць разуменьне неабходнасьці прыцягненьня наўпроставых інвэстыцыяў для разьвіцьця галіны. Айчынных півавараў у першую чаргу хвалюе рост канкурэнцыі з боку Расеі ды Ўкраіны. Яны ня бачаць розьніцы ў тым, хто будзе інвэставаць сродкі ў разьвіцьцё вытворчасьці. Чыноўнікаў непакоіць неабгрунтаваны рост імпарту, у тым ліку і піва, што выклікае адмоўны рост зьнешнегандлёвага сальда.

На сёньня свае паслугі беларускаму боку прапанавалі Heineken, Baltic Beverages Holding AB (BBH), інвэстгрупа Detroit Investment Ltd., SABMiller i кампанія Group Soufflet. Апошняя цікавіцца магчымасьцю прыватызаваць «Белсолад», Heineken — разглядае магчымасьць укласьці сродкі ў ААТ «Берасьцейскае піва» ды «Лідзкае піва».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?