13.07.2013 / 20:40

Гісторыя неспакойнай сям’і з Серабранкі скончылася трагедыяй 15

Пяць гадоў сям’я алкаголікаў на вуліцы Гараўца не давала спакою суседзям.

Дом па вуліцы Гараўца, 2 у мінскай Серабранцы.

Перадкватэрная пляцоўка і калідор на чацвёртым паверсе выглядае горш за любы іншы ў пад’ездзе № 4. Менавіта тут, у кватэыр 124 жыве сям’я алкаголікаў.

На сцяне пластылінам напісаны нумар кватэры з стрэлкай. Відаць, каб госці не заблудзілі.

Барыс Пятровіч жыве побач з сям’ёю з кватэры 124 не адзін дзясятак гадоў.

Андрэй дэманструе «адпіску» на свой зварот на «гарачую лінію» Ленінскага ЖРЭА.

Паводзе словаў Таццяны, яе кватэру на другім паверсе «топяць» па два разы ў год.

Гэтай аб’явай жыхароў склікалі на сход напрыканцы мая.

«Адпіска» ад Ленінскай ЖРЭА.

У папяровай версіі «Нашай Нівы» (№ 20 ад 29 мая 2013) мы пісалі, як жыхароў 4-га пад’езда дома № 2 на вуліцы Гараўца ў Мінску тэрарызуе сям’я алкаголікаў. Яны шматкроць затаплялі суседскія кватэры, ледзь не ўчынілі пажар, а таксама ператварылі пад’езд у грамадскую прыбіральню. Пры гэтым жыхары казалі, што жывуць у такім становішчы пяць гадоў.

У выніку раз’юшаныя суседзі вырашылі сабраць сход, каб выпрацаваць план дзеянняў. Бо паводле іх словаў, ні міліцыя, ні камунальныя службы не рабілі ніякіх эфектыўных захадаў для вырашэння праблемы.

«Я быў звярнуўся на гарачую лінію ЖРЭА Ленінскага раёна — крычалі ў 124-й кватэры невыносна — і паскардзіўся на шум. І вось прыйшоў мне адказ за подпісам дырэктара Каралькова. У ім гаворыцца, што наш ЖЭС апытаў жыхароў суседніх кватэраў, але факты шуму не пацвердзілі. Я сам апытаў суседзяў — ні да каго ніхто не прыходзіў, ні пра што не пытаў. Зразумела, ніхто там нічога рабіць нават не пачынаў», — расказаў напрыканцы мая карэспандэнту «НН» жыхар дома Андрэй і прадэманстраваў адказ ад ЖРЭА.

Нажаль, улады так і не паспелі ўмяшацца ў сітуацыю. Сусед жыхароў пад’езда № 4 паведаміў «НН», што ў канцы чэрвеня Георгія, уласніка той самай злашчаснай 124-й кватэры, даставілі ў рэанімацыю з цяжкай траўмай галавы, якую яму нанёс сужыцель яго дачкі. Менавіта яго — сужыцеля — жыхары пад’езда называлі галоўным дэбашырам і парушальнікам спакою.

А 12 ліпеня карэспандэнту «НН» паведамілі, што збіты Георгій на гэтым тыдні памёр у рэанімацыі так і не прыходзячы ў прытомнасць. Адзін з жыхароў дома расказаў, што ён зусім нямнога не дажыў да свайго 60-годдзя і выхаду на пенсію.

Яўген Крэйда

0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
13.07.2013 / 22:18
дачка нябожчыка прывядзе новага каханка, мо яшчэ весялейшага. і ўсё пачнецца нанова
0
Марк Бернес / Адказаць
13.07.2013 / 23:18
Будут внуки потом -- всё опять повторится сначала...
0
бедныя суседзi / Адказаць
14.07.2013 / 00:56
А мянтам больш падабаецца апазiцыяй займацца, а этых можа лiчуць класава блiзкiмi i таму не чапаюць?
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру