Беспарадкі, якія ахапілі прыгарады шведскай сталіцы, працягнуліся трэцюю ноч запар.
Сутыкненні з паліцыяй і падпалы, па звестках уладаў, былі зафіксаваныя ў дзевяці раёнах на поўдні і захадзе Стакгольма, населеных пераважна імігрантамі.
У адным з прыгарадаў — Рынкебю — аналагічныя беспарадкі адбываліся тры гады таму.
Як паведамляюць шведскія газеты, толькі за адну ноч з нядзелі на панядзелак было спалена больш за 100 аўтамабіляў.
Па словах прадстаўніка стакгольмскай паліцыі Кьел Ліндгрэн, падпалы пачаліся ў раёне Хусбю на захадзе шведскай сталіцы, пасля таго як афіцэры паліцыі застрэлілі 69-гадовага мужчыну, узброенага нажом.
Напярэдадні ноччу моладзь зноў паліла прыпаркаваныя машыны і закідвала паліцэйскіх камянямі.
У беспарадках, паводле ацэнак паліцыі, прынялі ўдзел не менш за дзве сотні чалавек.
Па звестках інфармацыйнага агенцтва ТТ, пацярпелі сямёра паліцэйскіх.