Са дня народзінаў Кастуся Каліноўскага – правадыра паўстання 1983 года за незалежнасць Беларусі 2 лютага споўнілася 175 гадоў. А 22 мая спаўняецца 150 год са дня Мілавідскай бітвы, на месцы якой ўсталяваны тры мемарыяльных помніка, два з якіх сёння атрымалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Каб праверыць свае веды па гісторыі паўстання 1863 года ці атрымаць новыя, прапануем прыняць удзел у віктарыне, прысвечанай гэтым слаўным і гераічным падзям нашай гісторыі.
У кожным пытанні толькі адзін з прапанаваных адказаў з’яўляецца дакладным.
Правільны адказ, на Вашу думку, можна падкрэсліць ці напісаць, напрыклад, 1б, 2г і г.д.
Пытанні віктарыны і ўмовы конкурсу чытайце тут.