Тыповы камодскі варан. Рост да 3 м
У вентыляцыйнай трубе пад столлю будынка парламента Тайланда быў знойдзены двухметровы варан. Службе бяспекі не атрымалася выдаліць рэптылію вонкі, у выніку чаго на дапамогу прыбылі супрацоўнікі заапарка.
Ім прыйшлося разабраць частку столі і трубы, пасля чаго варан быў злоўлены і вывезены за межы парламента.
Не вядома, як варану ўдалося прабрацца ў будынак парламента. Пры гэтым вараны часта наведваюць сад парламента.