Дачка прэзідэнта Узбекістана Гульнара Карымава асабіста абмяркоўвала хабар са шведскай тэлекамунікацыйнай кампаніяй TeliaSonera, піша The Atlantic. Пра гэта сведчаць дакументы, якія трапілі да шведскіх журналістаў.
Высветлілася, што ў шведскага аператара патрабавалі буйныя сумы за падтрымку з боку дзяржаўных агенцтваў і за прыцягненне новых кліентаў, прычым ўмовы перамоваў дыктавала асабіста Карымава, адзначаецца ў артыкуле.
Зараз група меркаваных саўдзельнікаў дачкі ўзбекскага прэзідэнта праходзіць па шведска-швейцарскай справе аб хабарніцтве і адмыванні грошай. Акрамя таго, шведскія пракуроры завялі справу аб хабарніцтве ў дачыненні да шэрагу супрацоўнікаў TeliaSonera.
Згодна з знойдзенымі дакументамі, аператар TeliaSonera плаціў хабар да лета 2012 года. Мяркуецца, што паперы былі напісаныя асобай з акружэння Карымавай, а сама яна зрабіла на палях рукапісныя каментары.
Выданне адзначае, што сапраўднасць прадстаўленых дакументаў пацвердзіць незалежным шляхам нельга. 20 мая кампанія TeliaSonera зноў адпрэчыла інфармацыю аб вядзенні якіх-небудзь бізнес-перамоваў з Карымавай.
0
0
0
0
0
0