Парламент Казахстана ўхваліў закон «Аб пенсійным забеспячэнні ў Рэспубліцы Казахстан», які прадугледжвае павышэнне пенсійнага ўзросту для жанчын з 58 да 63 гадоў.

Законапраект прадугледжвае, што з 2014 года ўзрост выхаду на пенсію для жанчын будзе штогод павялічвацца на паўгода. За 10 гадоў ён падвысіцца да 63 гадоў.
Зараз мужчыны выходзяць на пенсію ў 63 гады, жанчыны — у 58 гадоў.

Прадугледжваецца таксама стварэнне адзінага дзяржаўнага назапашвальнага пенсійнага фонду і ўвядзенне абавязковых прафесійных пенсійных адлічэнняў працадаўцамі для супрацоўнікаў, якія працуюць у цяжкіх і шкодных умовах.

Закон пададзены на подпіс прэзідэнту краіны Нурсултану Назарбаеву і ўступіць у сілу пасля падпісання яго кіраўніком дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?