У сувязі з рамонтам трамвайных шляхоў на вуліцы Якуба Коласа ў Мінску змяняецца маршрут руху грамадскага транспарту, паведамілі ў КУП «Мінсктранс».
На час закрыцця руху цераз перакрыжаванні вуліц Коласа — Някрасава і Коласа — Калініна з 21.00 24 мая і па 26 мая рух аўтобусаў маршруту № 91 з боку вуліцы Куйбышава будзе ажыццяўляцца па вуліцах Сурганава, Чорнага, Талбухіна, праспекце Незалежнасці, з боку аўтавакзала «Маскоўскі» — па праспекце Незалежнасці, вуліцах Калініна, Чорнага, Сурганава, Куйбышава і далей па маршруце.