24.05.2013 / 18:46

«Мы выйдзем шчыльнымі радамі» — новая версія ад праекта Zenon Ці падабаецца вам абноўленая мелодыя? Ці варта было б зрабіць гэтую версію гімнам? 34

Праект Zenon прапануе новае прачытанне гімна БНР.

Удзельнікі праекта «Zenon і кампанія» даслалі ў «НН» новую версію гімна «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». У песні амаль цалкам змянілася мелодыя, і дадаўся прыпеў — «Жыве Беларусь!».

«Нейкі час таму ў інтэрнэце адбылася вялікая дыскусія на тэму, якая песня павінна быць гімнам Беларусі? — тлумачаць удзельнікі праекта. — Былі розныя меркаванні і прапановы. Але ўсё скончылася на галасаванках і балбатні, бо ніхто ж не пайшоў у музычную студыю і новага гімна не запісаў. Тады мы тут сабраліся, мы — гэта Zenon і кампанія, бо Zenon — гэта асоба і праект у адной постаці, і зрабілі новую версію гімна БНР».

Для параўнання — кананічны варыянт гімна ў выкананні Вальжыны Цярэшчанкі.

Ці падабаецца вам новая версія, шаноўныя чытачы?

ЮУ

0
Scooter / Адказаць
24.05.2013 / 19:10
Тфу, ну і адстой! Яшчэ і пад гітару. І такім дэпрэсіўным тонам. Ужо б пасаромяліся называць гэта гімнам! Адназначна НЕ падабаецца ў якасьці гімна! Лепш ужо "Жыве Беларусь" на словы Някляева і мелодыю амэрыканскага гімна! Дакладней мелодыя там не дакладна як у гімна ЗША, а вельмі да яе падобная :)
0
Scooter / Адказаць
24.05.2013 / 19:16
Калі што, ў папярэднім посьце я меў на ўвазе гэты гімн: http://nn.by/?c=ar&i=48163 http://www.youtube.com/watch?v=GEtOI_5Wyr8
0
МрК / Адказаць
24.05.2013 / 19:17
К сожалению - не нравится :( И вообще сравнивать мелодии исполненные в "бардовской манере под гитарку у костра" неправильно, нет полноценного представления "гимна". Каноническая версия, исполненная хором под соответствующий аккомпанемент - лучшая версия для гимна настоящей независимой Беларуси.
Паказаць усе каментары/ 34 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру