МЗС Беларусі прызнае дамінаванне Расіі ў адстойванні дзелавых інтарэсаў у межах Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП).

«Вельмі цяжка вырашаецца пытанне. Ёсць дамінаванне Расіі, мы пра гэта ім гаворым», — заявіў 24 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску першы намеснік міністра замежных спраў МЗС Беларусі Аляксандр Міхневіч.

«Напрыклад, па тых жа стаўках мытных пошлін. Расія ўступіла ў СГА і заняла не ва ўсім, але ў многім пазіцыю паніжэння пошлін. Але там ёсць магчымасці павышэння. Мы, калі ўносім такую прапанову, яна праходзіць месяц-два. Калі расіяне ўносяць прапанову па зніжэнні ставак, яна праходзіць цягам трох тыдняў. Вось вам розніца», — сказаў Міхневіч.

Разам з тым ён падкрэсліў, што гэтыя факты не гавораць аб наяўнасці нейкай канфрантацыі паміж краінамі. «Гэта гаворыць пра тое, што рэгламент працы камісіі яшчэ недасканалы. Парытэт самой камісіі ўсіх трох краін таксама нераўназначны. Трэба працаваць. Мы толькі ў пачатку шляху. Утойваць гэтага таксама няварта. Трэба, каб усе разумелі, чым мы незадаволеныя, чым занепакоеныя. Калі ўсё добра, гэта выклікае вялікую трывогу», — сказаў Міхневіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?