Уваход на відэапартал YouTube заблакаваны ў Таджыкістане, паведаміў РИА Новости ў суботу старшыня асацыяцыі інтэрнэт-правайдэраў рэспублікі Асамадзін Атоеў.

Доступ да партала не заблакавалі толькі адзін з шасці правайдэраў і адзін з шасці аператараў мабільнай сувязі.

YouTube у Таджыкістане блакуюць трэці раз, пачынаючы з ліпеня мінулага года. Праблемы з доступам да сайта ў Таджыкістане пачаліся пасля таго, як 18 мая там была выкладзеная перадача тэлеканала К+ пра вяселле старэйшага сына прэзідэнта Таджыкістана Рустама Эмамалі. Дадзенае відэа выклікала вялікую цікавасць сярод карыстальнікаў інтэрнэту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?