У сувязі з перамяшчэннем цыклону праз тэрыторыю Беларусі, сёння 25 мая (субота), да канца дня на захадзе краіны чакаюцца моцныя дажджы, паведамляе Белгідраметэацэнтр.

У сувязі з гэтым МНС рэкамендуе:

Пры атрыманні інфармацыі пра выпадзенні вялікіх ападкаў устрымайцеся ад паездак па горадзе, па магчымасці заставайцеся ў кватэры ці на працы. Уключыце сродкі праваднога і радыёвяшчання.

Калі залева заспела вас на вуліцы, не спускайцеся ў падземныя пераходы і іншыя заглыбленыя памяшканні. Паспрабуйце схавацца ў будынках, размешчаных вышэй магчымага ўзроўню падтаплення.

Калі будынак (памяшканне), у якім вы знаходзіцеся, падтапляецца, паспрабуйце пакінуць яго і перайсці на бліжэйшае ўзвышша.

Калі пакінуць будынак не ўяўляецца магчымым, то падніміцеся на верхнія паверхі, выключыце электрычнасць і газ, шчыльна зачыніце вокны, дзверы і паведаміце пра сваё месцазнаходжанне ў дзяжурную службу МНС па тэл. 101.

Калі залева застала вас у асабістым транспарце, не спрабуйце пераадолець падтопленыя ўчасткі. Павольна перамясціцеся ў крайні правы шэраг (на ўзбочыну) і, не звяртаючыся да экстранага тармажэння, спыніце рух. Уключыце аварыйныя сігналы і перачакайце залеву. У выпадку імклівага прыбывання вады пакіньце аўто і прайдзіце на вышэйшы ўчастак мясцовасці або ў бліжэйшы будынак.

***

У нядзелю, 26 мая месцамі па краіне пройдуць непрацяглыя навальнічныя дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +7 .. +13 ° С, максімальная днём +19 .. +25 ° С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?