Як паведаміла БелаПАН начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, аварыя здарылася недалёка ад вёскі Брылёва 24 мая ў 21.12 на 63-м кіламетры аўтатрасы М1: Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі.

Вадзіцель аўтамабіля «Додж-Караван», які рухаўся ў напрамку Брэста, не выбраў бяспечную хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем і выехаў на раздзяляльны газон. Там ён урэзаўся ў металічную адбойную агароджу. Гэта агароджа прашыла аўтамабіль наскрозь.

У машыне ехалі чатыры чалавекі. На месцы ДТЗ загінулі трое з іх: 29-гадовы і 34-гадовы брэстаўчане і 36-гадовы жыхар Камянецкага раёна, 24-гадовага жыхара Кобрынскага раёна з цяжкімі траўмамі даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы, дзе ён у 1.50 25 мая памёр, паведаміла Сахарчук.

Па факце аварыі праводзіцца праверка. Прызначана экспертыза, каб устаанавіць, хто знаходзіўся за рулём «Доджа». Устаноўлена, што гэты аўтамабіль належыць жыхарцы Брэста 1984 года нараджэння.

З пачатку гэтага года ў Брэсцкай вобласці зарэгістраваныя 173 ДТЗ, у якіх 36 чалавек загінулі і 184 атрымалі траўмы рознай ступені цяжару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?