19-гадовая Каміла Кавалёва з Таронта (Канада) запісала фанаграмы дзвюх песняў на беларускай мове і выставіла іх на youtube. Абедзве песні — пераклады. Першая — «Казка» Аляксандра Рыбака, з якой той перамог на «Еўрабачанні» у 2009 г., а другая — «Дзін-дон» нідэрландcкай групы Teach In.

Зрэшты Каміла не ад добрага жыцця спявае толькі пераклады. Яна з вялікім задавальненнем выконвала б арыгінальныя беларускія песні маладых кампазітараў, толькі сям’я не ведае, як на іх выйсці.

Каміла шукае кантакту з маладымі беларускімі аўтарамі з метраполіі, якія пішуць песні.

Звязацца з Камілкай можна праз эмэйл [email protected]

Каміле ў чэрвені споўніцца 20 гадоў. Сям’я пераехала ў Канаду, калі ёй было 7 гадоў (амаль восем). Камілка жыве ў Таронта, толькі што скончыла другі курс каледжа Сэнт-Клэр (Уіндзар), факультэт «Музычны тэатр». Перад гэтым вучылася ў Школе мастацтваў Этобіка. У Канадзе з дзяцінства спявае ў гурце «Яваровы людзі».

«Дзін-дон»

Казка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?