26.05.2013 / 00:40

Лінекер дапоўніў сваё легендарнае выслоўе

Фінальны матч Лігі чэмпіёнаў, у якім «Баварыя» вырвала перамогу ў дортмундскай «Барусіі» падштурхнуў легенду англійскага футбола Гары Лінекера ўнесці карэкціроўку ў сваё знакамітае выслоўе.

«У футбол гуляюць 22 чалавекі, а перамагаюць у рэшце рэшт немцы… і прайграюць таксама», — напісаў экс-форвард зборнай Англіі ў сваім twitter.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру