Палац Спорту цалкам запоўненым на канцэртах бывае рэдка, аднак тое, што не атрымалася ў Garbage і іншых змаглі зрабіць аўстралійскія двайнікі Pink Floyd — The Australian Pink Floyd Show.
Значнасць Pink Floyd для краінаў былога СССР цяжка пераацаніць — з усіх топавых заходніх гуртоў наўрад ці хто меў такую ўсенародную любоў. Канцэрт Aussie Floyd гэта добра паказаў — у холе Палаца сабралася публіка, класіфікаваць якую ў прынцыпе немагчыма, прыблізна як пасажыраў метро.
Ад хіпстараў да пенсіянераў у майках Pink Floyd, людзей сярэдняга ўзросту, музыкаў розных пакаленняў, поўнага складу клуба філафаністаў да дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Адзін з апошніх, хлопчык гадоў з васьмі сядзеў за маёй спінай і з першых гукаў адгадваў кожную наступную песню:
«Гэта In the Flesh, я ведаю гэтую тэму. — казаў ён. Пры гэтым «андроід» майго суседа не мог «распазнаць» мелодыю на слых.
Аўстралійскі Pink Floyd цалкам захаваў гучанне арыгінальнага: да дробязяў, да візуальных эфектаў, зробленых у традыцыях шоу саміх «флойдаў». Адзінае, што перашкаджала ўявіць сябе на канцэрце сапраўдных Pink Floyd — знешнасць выканаўцаў, асабліва вельмі суровага вакаліста ў чорным паліто, які ўвесь час прымаў гераічныя позы і ўвогуле нагадваў
Гэтае знешняе адрозненне нават да лепшага — па свеце катаюцца двайнікі The Rolling Stones, якія падобны на сваіх куміраў нават знешне: у выніку гледачы пасля канцэрта выходзяць з пачуццём, што іх падманулі.Ды і ў выпадку з аўстралійцамі меркаванні падзяліліся.
Падчас антракту толькі і абмяркоўвалася.
«Ах, калі б тут быў Дэвід Гілмар!»
«Як табе канцэрт? Што значыць нармальна? Чаму не выдатна?»
«Трэба купіць майку, хаця б іхнюю, а то ўсе ў майках, а я без".
Публіка аўстралійскіх «Флойд» — гэта напалову не публікаДля такіх людзей канцэрт стаўся сапраўдным святам. А антураж савецкага жыцця цалкам можна назваць «флойдаўскім» —рок-канцэртаў , а хутчэй людзі, якія памятаюць і любяць «Флойд» яшчэ з дзесяць разоў перапісаных бабінаў, якія гулялі па кріане ў70-ыя ,80-ыя .
Да аўстралійцаў калі ёсць пытанне, то толькі адно, але яно глабальнае —вось ужо дваццаць год яны вандруюць па свеце, маюць ліцэнзію на выкананне гэтых песняў, іх любіць Дэвід Гілмар, але наколькі для музыкі проста дваццаць гадоў запар «здымаць» адзін у адзін чужыя песні і бачыць у залі людзей, якія гледзячы на цябе, уяўляюць сапраўдны «Флойд».
На канцэртах аўстралійцаў няма танцполу — ім, па вялікім рахунку, ён і не трэба.Толькі Another Brick in the Wall прымусіў беларускую публіку ўскочыць з месцаў і хорам спяваць: «We don’t need no education». Астатняя частка канцэрта хутчэй нагадвала філарманічную імпрэзу, у рэшце рэшт, існуюць жа артысты, якія ўсё жыццё выконваюць Бетховена, дык чаму не зрабіць тое самае з Pink Floyd? Прынамсі, да выхаду гурту на біс — тут публіка ўзгадала, што прыйшла на
Спецыяльна для тых, хто не трапіў на канцэрт, «Наша Ніва» прапануе поўнае відэа канцэрта Aussie Floyd у Італіі.