26.05.2013 / 13:13

У Расіі адкрылі памятную дошку Максіму Гарэцкаму 4

У горадзе Кіраве (да 1936 года — мястэчка Пясочня) Калужскай вобласці з’явілася мемарыяльная дошка беларускаму пісьменніку.

Дошка адкрыта на будынку былой Пясочненскай сярэдняй школы № 1 (цяпер у будынку размяшчаецца школа-інтэрнат для дзяцей з праблемамі слыху).

У школе Максім Гарэцкі працаваў два навучальныя гады: выкладаў рускую мову і літаратуру.

Тут у лістападзе 1937 года ён быў арыштаваны органамі НКУС і 10 лютага 1938 года расстраляны ў Вяземскай турме.

Таксама хутка ў памяшканнях школы з'явіцца стэнд з матэрыяламі аб жыцці і дзейнасці пісьменніка, інфармуе pesochnya.com

0
Вескаўня / Адказаць
26.05.2013 / 14:24
Хм. Быў упэўнены, што спадара Гарэцкага расстрэлялі ў Катыні...
0
Аляксей з-пад Менску / Адказаць
26.05.2013 / 20:49
А чаму на дошцы няма беларускай мовы ?
0
Стреляться И Вешаться Лучше Весной / Адказаць
26.05.2013 / 22:40
Аляксей з-пад Менску, можа, таму што сярод тых, за чые сродкі была ўсталявана дошка, ня было носбітаў беларускай мовы.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру