26.05.2013 / 15:53

Парад за традыцыйную сям'ю сабраў у Бразіліі паўмільёна чалавек 69

Паўмільёна бразільскіх евангелістаў выступілі супраць закона аб легалізацыі аднаполых шлюбаў, які ўступіў у сілу 16 мая. На традыцыйным «Маршы ў імя Ісуса» у цэнтры Рыа-дэ-Жанейра гэтым разам усё гучней гучалі заклікі за традыцыйную сям’ю.

Па дадзеных паліцыі, сёлета ў «Маршы ў імя Ісуса» ў Рыа-дэ-Жанейра прынялі ўдзел не менш за паўмільёна чалавек. Прыкладна столькі людзей дайшлі да фінальнай кропкі маршруту.

«Марш у імя Ісуса» — гэта свята, якое доўжыцца з раніцы і да позняй ночы. З платформаў на вуліцы да прысутных звяртаюцца святары з казаннямі, людзі танчаць, спяваюць і разам моляцца. А ўвечары пачынаецца шматгадзінны канцэрт з удзелам самых вядомых мясцовых і не толькі артыстаў.

Бразільскія геі самі часта прымаюць удзел у гэтым мерапрыемстве, але гэтым разам яны адчувалі сябе там не зусім камфортна.
Ні нападаў, ні боек не было, але ўдзельнікі неслі гіганцкія плакаты, на якіх было напісана «У абарону традыцыйнай сям’і». Святары са сцэны і з платформаў пратэставалі не толькі супраць карупцыі, але і шмат разоў казалі аб блудзе, педафіліі і прастытуцыі.
0
Алег / Адказаць
26.05.2013 / 16:02
Цемрашалы...Цешыць што вясёлкавыя прайды ў тым самым Рыё зьбіраюць па 10 мільёнаў.І сярод іх вялікую частку складаюць менавіта гетэрасэксуалы.Міру мір!
0
Андрей / Адказаць
26.05.2013 / 16:24
Новость вводит в заблуждение. Дело в том, что это шествие ежегодное. Т.е. это не демонстрация против однополых браков.
0
Жожо / Адказаць
26.05.2013 / 16:28
Так, Алег, яны працiуныя((
Паказаць усе каментары/ 69 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру