26 мая на 41-м годзе жыцця памёр легендарны бабруйскі футбаліст Ігар Градабоеў. Прычыны смерці пакуль не паведамляюцца.

Ігар Градабоеў (злева). Фота з суполкі ФК Белшына "Укантакце".

Ігар Градабоеў (злева). Фота з суполкі ФК Белшына "Укантакце".

Ігар Градабоеў нарадзіўся ў 28 верасня 1971 года ў Гомелі. Пачынаў у мясцовым «Гомсельмашы», аднак найбольшых поспехаў Градабоеў дасягнуў у бабруйскай «Белшыне», дзе гуляў разам з братам-блізнюком Эдуардам.

Калі ў 2001 годзе «Белшына» першы і пакуль адзіны раз стала чэмпіёнам Беларусі, то Ігар згуляў у тым сезоне 17 матчаў. Ягоны ўклад у тое чэмпіёнства быў не першасным, але вельмі істотным.
Тагачасны трэнер бабруйчан Вячаслаў Акшаеў згадваў: «Ігар быў вельмі таленавітым футбалістам, калі ён выходзіў на поле, то я ведаў, што ў нас будзе выдатны кантроль мяча, і накірунак атакі Ігар знойдзе правільны».
Апошнія гады Ігар Градабоеў працаваў трэнерам моладзевай каманды «Белшыны», як і ягоны брат.
Фінал Кубка Беларусі паміж сталічнымі «Дынама» і «Мінскам» пачаўся з хвіліны маўчання ў памяць Ігара Градабоева.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?