26.05.2013 / 23:12

Студэнту-беларусу адмовілі ў польскім грамадзянстве з «меркаванняў бяспекі» 44

Павел Юшкевіч правёў у Польшчы 10 гадоў.

Ягоны шлях быў тыповым для маладога чалавека: ён вучыўся ва ўніверсітэце, пасля ў дактарантуры. Родам з Васілішак (Гарадзеншчына), ён ужо 10 гадоў ён жыве ў Торуні, горадзе на поўначы Польшчы. Пасля першых пяці гадоў у Польшчы ён атрымаў дазвол на сталае пражыванне ў Польшчы. Цяпер падаў на грамадзянства, і яму адмовілі. Вета паставіла Агенцтва ўнутранай бяспекі, тлумачэнняў яно не выдае. Рашэнне Агенцтва вядзе да аўтаматычнага скасавання дазволу на пражыванне.

Юшкевіч спрабуе гэтае рашэнне абскарджваць. «Нават калі Польшча адрачэцца мяне, я ніколі не адракуся Польшчы й польскасці», — сказаў Юшкевіч у інтэрв’ю рэгіянальнай праграме польскага тэлебачання. Пры гэтым сваю старонку ў сацыяльных сетках ён вядзе па-расейску.

СГ

0
Добра! / Адказаць
26.05.2013 / 23:21
Хопіць гэтага мультыкультуралізму!
0
Аўтар / Адказаць
26.05.2013 / 23:21
Напішыце болей пра гэта. Хацелася б прачытаць біяграфію гэтага чалавека. Бо штосьці ня верыцца, што маладому чалавеку маглі адмовіць у польскім грамадзянстве з меркаванняў бяспекі. Кім працуе гэты чалавек, чым займаецца, з кім жыве, якое мае хоббі. Цікавыя справы адбываюцца ў гэтай Польшчы.
0
Аўген / Адказаць
26.05.2013 / 23:22
Хм... Дык які ж ён беларус? «Нават калі Польшча адрачэцца мяне, я ніколі не адракуся Польшчы й польскасці» паляк, ніякі не беларус... а дакладней - крэс усходні.
Паказаць усе каментары/ 44 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру