26.05.2013 / 23:55

Тысячы каталікоў прайшлі працэсіяй Божага Цела ў Мінску па праспекце 24

Арцыбіскуп Кандрусевіч ацаніў лічбу ўдзельнікаў у 40 тысяч чалавек.

26 мая ў Мінску праходзіла традыцыйная працэсія Божага Цела. Святую Імшу перад касцёлам Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці.

У літургіі ўдзельнічалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, святары і вернікі Мінска.

На ўрачыстасці прысутнічаў абраз Маці Божай Будслаўскай. Хутка мае адзначацца юбілей 400-годдзя прыбыцця цудатворнага абраза ў Будслаў.

«Ваша прысутнасць — радасць, падобная да той радасці Бога быць разам з вамі, — звярнуўся прадстаўнік Святога Айца да вернікаў. — Бог шчаслівы быць у гэтым горадзе, шчаслівы прайсці з вамі, каб несці радасць і бласлаўленне ўсім яго жыхарам, нават тым, хто не верыць».

«Езус пройдзе, каб благаславіць усіх, у тым ліку хворых, самотных, — дадаў Апостальскі Нунцый. — Ён благаславіць усе будынкі гэтага горада, структуры, якія дапамагаюць у супрацоўніцтве чалавека з Богам».

Пасля заканчэння святой Імшы распачалася працэсія. Першымі ішлі дзяўчаткі, яны рассыпалі пад ногі вернікам пялёсткі кветак. Першым прыпынкам стала плошча Перамогі, другім — Палац Рэспублікі, трэцім — касцёл святых Сымона і Алены. На кожным прыпынку святары звярталіся да вернікаў з казаннем.

Працэсія завяршылася перад архікатэдрай. На заканчэнне ўдзельнікі праспявалі гімн «Магутны Божа».

СГ; інф. Catholic.by

0
Віктар / Адказаць
27.05.2013 / 03:06
Ну, 40 000 - гэта неяк па БТ-шнаму. Там і 10 000 не было. Але свята сапраўды было файнае, і надвор'е (апошнім часам звычайна кепскае) якраз паспрыяла.
0
Макс / Адказаць
27.05.2013 / 04:12
Дикари...
0
44 / Адказаць
27.05.2013 / 08:00
Вось гэта праца з насельнiцтвам. Цуд ды толькi))
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру