Кіроўцу грузавога аўтамабіля "ДАФ", які ўчыніў наезд на машыну хуткай дапамогі з медыкамі на аўтадарозе Віцебск — Полацк, выстаўлена абвінавачанне.

Дзеянні кіроўцы кваліфікаваныя на падставе ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, у выніку чаго мела месца смерць двух ці больш асоб). У дачыненні да абвінавачванага абрана мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Праводзяцца аўтатэхнічная, трасалагічная і іншыя крыміналістычныя экспертызы.

Нагадаем, трагедыя адбылася раніцай 23 мая. Медыкі ехалі ў Віцебск на канферэнцыю па кардыялогіі.
На дарозе Віцебск — Полацк за дзесяць кіламетраў ад Шуміліна мікрааўтобус спыніўся, каб ліквідаваць няспраўнасць. Кіроўца займаўся рамонтам, калі гружаная фура, якая рухалася ў спадарожным кірунку, раптам на поўнай хуткасці ўрэзалася ў аўтамабіль з медработнікамі. Удар ад сутыкнення быў настолькі моцным, што мікрааўтобус выкінула ў поле. У салоне аўтамабіля былі заблакаваныя пяць пасажыраў. Ратавальнікі вызвалілі ўсіх і перадалі брыгадам хуткай медыцынскай дапамогі, аднак выратаваць жыцці чатырох не ўдалося.

Ад атрыманых траўм загінулі загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення Цэнтральнай гарадской бальніцы Наталля Гудкова, загадчыца кардыялагічнага аддзялення гарадской бальніцы № 1 Ірына Казачэнка, загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення № 1 Цэнтральнай гарадской паліклінікі Валянціна Ярмак, загадчыца Вароніцкай бальніцы сястрынскага догляду Алёна Асавік. У цяжкім стане ўрач-кардыёлаг Наталля Суворава дастаўлена ў аддзяленне рэанімацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?