Тэмпы рэканструкцыі трамвайных шляхоў па вул. Я.Коласа ў Мінску паскораць удвая. Такое даручэнне прадпрыемству «Мінсктранс» даў сёння на аператыўнай нарадзе старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Плануецца актывізаваць работы па выхадных днях і ў начны час, каб пазбегнуць узнікнення затораў ў пікавыя гадзіны на гэтым участку.

Як адзначыў генеральны дырэктар прадпрыемства «Мінсктранс» Лявонцій Папянок, рэканструкцыя трамвайных шляхоў па вул. Я.Коласа прывяла да зніжэння прапускной здольнасці ў гэтым раёне, ёсць адставанні ад графіка ў руху аўтобусаў. «Мы ўлічым заўвагі, перагледзім тэрміны выканання работ», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?