У Столінскім раёне ў ДТЗ загінула 32-гадовая жанчына, якая знаходзілася за рулём аўтамабіля «Фальксваген-Джэта».

Гэта адбылося 26 мая ў 17.30 у вёсцы Струга.

Мясцовая жыхарка не справілася з кіраваннем, з’ехала ў кювет і наехала на прыдарожнае дрэва. У выніку аварыі аўтамабілістка ад атрыманых траўм памерла на месцы. Двое пасажыраў не пацярпелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?