Начальнік арганізацыіА. В. Фралоў просіць суд Крычаўскага раёна «прызнаць распаўсюджаныя звесткі аб КУП „ЧэрыкаўскаеПМК-280 “ у друкаваным выданні „Вольны горад“ № 4 ад 3 лютага 2013 года неадпавядаючымі рэчаіснасці», а таксама «абавязаць друкаванае выданне „Вольны горад“ надрукаваць абвяржэнне на той жа старонцы ў той жа калонцы дадзенага друкаванага выдання».
— Пазоў «Аб абароне дзелавой рэпутацыі» падаў начальнік УКП «Чэрыкаўскае ПМК № 280»
Сяргей Няроўны кажа, што яго ў гэтай сітуацыі вельмі здзіўляюць дзеянні адміністрацыі ПМК № 280.
—
Таксама здзіўляе недарэчнасць, якую дапусціла адміністрацыя ПМК № 280 пры падрыхтоўцы пазову ў суд: па ўсім тэксце назва арганізацыі ідзе як УКП «Чэрыкаўская
— Ужо адна гэта акалічнасць паказвае ўзровень адносін з боку адміністрацыі ўстановы да вартасці гэтага дакумента, — каментуе Сяргей Няроўны.
Артыкул «Прыгонныя» быў напісаны пасля тэлефанавання ў рэдакцыю «Вольнага горада» жонкі працаўніка Чэрыкаўскай ПМК № 280. Жанчына сцвярджала, што яе муж не можа атрымаць заробак ужо трэці месяц. Журналісты газеты параілі ёй звярнуцца па дапамогу ў Крычаўскую межраённую інспекцыю па ахове працы.
Незалежная газета «Вольны горад» выдаецца накладам 299 асобнікаў, распаўсюджваецца на тэрыторыі Крычаўскага і суседніх раёнаў усходняй Магілёўшчыны.