«Самыя сэксуальныя — мужчыны з мазгамі». Такі камент пакінула ў стужцы «Нашай Нівы» Укантакце чытачка Ганна. І сабрала шмат лайкаў.

Між тым існуе распаўсюджанае меркаванне, што жанчынам больш падабаюцца «кепскія хлопцы» або «дужыя мужыкі».

Псіхолагі ж сцвярджаюць, што жанчын зважаюць перадусім на «пазітыўнасць». Пачуцце гумару, лёгкасць прывабліваюць у патэнцыйным партнёры.

Зрэшты, і хуліганістасць, і сіла, і дасціпнасць не выключаюць розуму. Хоць, ізноў жа, ёсць стэрэатып, што прырода не надзяляе чалавека адначасова ўсімі дарамі. Або маеш «тут», або «там». Або ты моцны ў шахматах, або ў боксе.

Такім чынам, пытанне. Якія мужчыны больш падабаюцца жанчынам: з мазгамі ці з мускуламі?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?