Пры будаўніцтве беларускай АЭС будзе выкарыстоўвацца арматура, вырабленая на Беларускім металургічным заводзе. Ён вырабіў і адгрузіў першыя партыі арматуры, якая хутка ляжа ў аснову беларускай атамнай станцыі.
Усяго такога матэрыялу для АЭС у 2013 годзе жлобінскія металургі пракатаюць больш як 19 тысяч тон, што складзе 99,7% ад агульнай патрэбнасці сёлета.

Як паведаміў прэс-сакратар ААТ «БМЗ — кіраўнічая кампанія холдынгу «БМК» Аляксандр Алесік, для патрэб атамнай электрастанцыі на БМЗ будуць вырабляцца 23 розныя арматурныя профілі трох класаў. Пры гэтым клас А400 з профілем па Даст 5781–82 з’яўляецца новым для спецыялістаў сортапракатнага цэху БМЗ. Нягледзячы на гэта, метал, які адпавядае ўсім патрабаванням, быў атрыманы з першай пракаткі і сёння вытворчасць арматуры ідзе без збояў.

У маі стаіць задача вырабіць 2.150 тон арматуры для будаўніцтва АЭС. Цяпер з заданнем цэх спраўляецца. Ужо выпушчана каля 1.725 тон шасці арматурных профіляў.

Паводле слоў Алесіка, якасць арматуры, прызначанай для АЭС, поўнасцю адпавядае Даст 5781–82. Стан 320 ужо мае вопыт пракаткі арматуры для будаўніцтва атамных электрастанцый. Так, раней на БМЗ ужо выраблялі арматуру для Варонежскай АЭС і Смаленскай АЭС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?