23 мая яны адправіліся павячэраць у рэстаран пры гатэлі. Зранку маладому чалавеку стала блага. Праз два дні, не даязджаючы да клінікі, ён памёр на руках у медыкаў.

Сваякі і сябры сям'і ўпэўненыя, што Аляксей атруціўся нейкай ежай у рэстаране.

Аднак егіпецкія медыкі пастанавілі, што вінаваты ва ўсім алкаголь, а значыць, выпадак не страхавы.
Цяпер блізкія загінулага вымушаныя самі аплаціць транспартаванне цела Аляксея ў Беларусь, паведамляе TUT.BY.
Сябры Калтунова вінавацяць егіпецкіх медыкаў у некампетэнтнасці. Таксама заяўляюць, што у загінулага былі пры сабе ўсе неабходныя дакументы і страхоўка.
Аднак егіпецкія медыкі не змаглі своечасова аказаць дапамогу.

У прэс-службе МЗС кажуць, што цяпер ідзе высвятленне акалічнасцяў трагедыі і якія-небудзь дэталі будуць вядомыя пазней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?