Гэтая скандальная гісторыя выбухнула ў горадзе Пушкіна Адзінцоўскага раёна Маскоўскай вобласці. Высветлілася, што «ветэран» ваяваў на баку Нямеччыны.

Расійская пракуратура зрабіла запыт у Беларусь і атрымала ад Генпракуратуры нашай краіны копіі матэрыялаў архіўнай справы. Паводле гэтых дакументаў, згаданая асоба ў 1942 годзе ваявала ў складзе Чырвонай Арміі на Калінінскім фронце. Ён быў афіцэрам сувязі штаба корпуса. У ліпені 1942-га мужчына трапіў у нямецкі палон. На допыце ён распавёў, дзе знаходзяцца іншыя афіцэры, якія трапілі ў акружэнне, а ў снежні паступіў на службу ва «ўсходні» вучэбны полк у Бабруйску.

У жніўні 1943-га — верасні 1944 года былы афіцэр Чырвонай Арміі знаходзіўся ў складзе карнага батальёна ў Францыі. Там ён трапіў у палон да амерыканцаў.
Ужо ў снежні 1945 года ён быў у руках савецкіх спецслужбаў, яго асудзілі Вайсковым трыбуналам Групы савецкіх акупацыйных войскаў у Нямеччыне за здраду Радзіме на 10 гадоў пазбаўлення волі, пазбавілі вайсковага звання «лейтэнант».

Былому карніку было адмоўлена ў рэабілітацыі, аднак ён змог у 1980 годзе атрымаць у Адзінцоўскім аддзеле ваеннага камісарыяту Маскоўскай вобласці пасведчанне ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны. І больш за 30 гадоў незаконна атрымліваў сацыяльнае забеспячэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?