У літоўскай вёсцы Нарвілішкі, што літаральна ў 40 мэтрах ад беларускай мяжы разам з такімі вядомымі ва ўсім сьвеце праектамі, як Morcheeba, Therapy? і Bloodhoung Gang, выступяць тры беларускія гурты. Гэта — «Ляпіс Трубяцкой», Drum Ecstasy і IQ48.

Удзел у ім возьмуць больш за 30 гуртоў і выканаўцаў з Эўропы і ЗША. Фэст праходзіць пад лёзунгам «Музыка адкрывае межы» і мае на мэце прадэманстраваць еднасьць эўрапейскай музычнай культуры. Разам з такімі вядомымі ва ўсім сьвеце праектамі, як Morcheeba, Therapy? і Bloodhoung Gang, выступяць тры беларускія гурты. Гэта — «Ляпіс Трубяцкой», Drum Ecstasy і IQ48.

Некалькі тыдняў таму беларускае МЗС распаўсюдзіла заяву, у якой заклікала літоўскія ўлады не дапусіціць правядзеньне на фэстывалі be2gether ідэалягічных акцый антыбеларускай скіраванасьці. А сёньня беларускія памежнікі паведамілі, што правядзеньне фэстывалю ня станецца прычынай узмацненьня аховы дзяржаўнай мяжы.

Паводле «Тузіна Гітоў»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0