У сярэдзіне чэрвеня Беларусь могуць наведаць дэпутаты Еўрапарламента. Аб гэтым паведаміў старшыня камітэта па міжнародных справах Еўрапарламента Філіп Качмарэк 28 мая ў Бруселі, дзе праходзіць трэцяя пленарная сесія Парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства (Еўранест).
«Магчыма, гэта будзе дэлегацыя з шасці парламентарыяў, — цытуе Качмарэка
На мерапрыемствы, якія праходзяць у рамках сесіі Еўранеста, запрошаны прадстаўнікі шасці апазіцыйных арганізацый — АГП, Партыі БНФ, Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», руху «За Свабоду», кампаніі «Гавары праўду!» і аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».
Сёння палітыкі сустрэліся з Качмарэкам,
«Старшыня камітэта па міжнародных справах зрабіў акцэнт на тым, што практыка такая, што першапачатковы змест дакумента можа вельмі моцна змяніцца, прычым да такой ступені, што часам аўтары здымаюць сваё імя. Перспектыва такая, што рэзалюцыя па Беларусі будзе разгледжана ў верасні або кастрычніку гэтага года, але ў любым выпадку ёсць палітычная воля прыняць дакумент да пачатку Вільнюскага саміта», — сказаў Лябедзька.
Бузек адзначыў, што пры выпрацоўцы стратэгіі па Беларусі неабходна «шукаць баланс паміж дэмакратыяй і незалежнасцю». «