Беларуска Вікторыя Азаранка паспяхова стартавала на Адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе (Ралан Гарос). У матчы першага раўнду яна выйграла ў расіянкі Алены Веснінай 6:1, 6:4.

У другім раўндзе Вікторыя згуляе з немкай Анікай Бек.

А вось іншая прадстаўніца Беларусі Вольга Гаварцова прайграла ў першым раўндзе францужанцы Марыён Барталі — 6:7 (8:10), 6:4, 5:7.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?