Амаль траціна наведвальнікаў беларускіх аграсядзіб — іншаземцы, паведаміла на брыфінгу ў Мінску 29 мая намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка.

Паводле яе слоў, за апошнія тры гады прыток турыстаў у беларускія аграсядзібы павялічыўся ў 5 разоў. Летась аграсядзібы наведала 223 тысячы чалавек, у 2011-м — 146 тысяч. Замежныя турысты складаюць каля 30% наведвальнікаў, большасць з іх — расіяне. Таксама адпачыць у беларускіх вёсках прыязджаюць турысты з Польшчы, Літвы, Эстоніі, Малдовы, Вялікабрытаніі, Венесуэлы.

У Беларусі зарэгістравана каля 2 тысяч суб’ектаў аграэкатурызму, на 1 студзеня 2013 года гэтая лічба складала 1.741, на 1 студзеня 2012 года — 1.571. У той жа час, як адзначыла Шаўчэнка, у 2006 годзе ў Беларусі былі зарэгістраваны ўсяго 34 суб`екты гэтай галіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?