Павел Севярынец.

Павел Севярынец.

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя», палітвязень Павал Севярынец, які адбывае трохгадовае пакаранне за Плошчу ў спецкамендатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну, атрымаў больш за 2 тысячы лістоў, паведамляе сайт bchd.info.

Большасць лістоў — з беларускіх рэгіёнаў. Кожны другі з іх — з Менску, кожны дзясяты — з-за мяжы.

Больш за палову лістоў беларускамоўныя. Найчасцей пішуць вернікі-хрысціяне, чытачы «Нашай Нівы» і маладафронтаўцы.

«Падчас мінулай „хіміі“ у 2005–2007 гадах за ўвесь тэрмін мне прыйшло 1850 лістоў. Зараз — ужо больш за 2 тысячы. Выснова: беларуская салідарнасць расце, — кажа Павал Севярынец. — Але сёння яна значна больш патрэбна тым, хто знаходзіцца ў турмах: Змітру Дашкевічу, Міколу Статкевічу, Яўгену Васьковічу, Эдуарду Лобаву, Мікалаю Аўтуховічу, Алесю Бяляцкаму і астатнім. Стараюся адказаць кожнаму, таму часцяком атрымліваецца спазненне на некалькі месяцаў. Вельмі ўдзячны беларусам: такая колькасць лістоў робіць уражанне на ахову ды „хімікаў“ і сведчыць — Беларусь жыве!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?