Тэлевядучы і радыёжурналіст Сяргей Дарэнка апынуўся ўладальнікам вялікай нерухомасці ў Беларусі, якой, праўда, можа пазбавіцца, піша сайт belaruspartisan.org.

Дарэнка заўсёды хваліўся тым, што мае ў Мінску кватэру і перыядычна ездзіць у Беларусь паесці сала і выпіць настойкі. Аднак у ходзе яго судовых разглядаў з былой жонкай высветлілася, што Дарэнка выдае з сябе занадта сціплага чалавека.

Некалькі месяцаў ён спрабуе развесціся з жонкай Марынай, каб распісацца з грамадзянскай жонкай Юляй, якая нарадзіла яму двух дачок. Журналіст расказаў прэсе пра маёмасныя прэтэнзіі былой жонкі. Па яго словах, ён ужо аддаў ёй чатыры кватэры ў Мінску, а таксама дзве кватэры і два дамы ў Маскве і Падмаскоўі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?