24.08.2007 / 13:10

Дэманстрацыя салідарнасці без затрыманняў

Акцыя пратэсту супраць пазапраўных затрыманьняў і зьбіцьця маладых актывістаў апазыцыі прайшла ўчора ўвечары ў сталіцы, на скрыжаваньні вуліц Няміга і Гарадзкі Вал.

Акцыя пратэсту супраць пазапраўных затрыманняў і збіцця маладых актывістаў апазіцыі прайшла ўчора ўвечары ў сталіцы, на скрыжаванні вуліц Няміга і Гарадскі Вал.

Каля 20 чалавек разгарнулі расцяжку «Пакуль ты сядзіш дома, яны збіваюць дзяўчынак» і плакаты, на якіх была інфармацыя аб падзеях, што адбываліся 16 жніўня, адначасова мінакам раздавалі улёткі. Нагадаем, у той дзень амапаўцы разагналі акцыю салідарнасці з палітвязнямі і жорстка збілі некаторых яе ўдзельнікаў. Адна з актывістак кампаніі «Jeans — за свабоду», Таццяна Цішкевіч дагэтуль находзіцца ў 9 мінскай лякарні. Акцыя доўжылася каля 15 хвілін і завершылася без затрыманняў

Радыё Рацыя

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру