Гей-актывіст Венсан Атэн і яго партнёр Бруно Буало сталі першай аднаполай парай ў Францыі, якая заключыла шлюб з часу ўступлення ў сілу закона, які дазваляе такія саюзы.

Некалькі дзесяткаў паліцыянтаў ахоўваюць парадак вакол мэрыі горада Манпелье на поўдні краіны. На цырымоніі як прыватная асоба прысутнічае прэс-сакратар урада Нажа Вало-Белькасем.

Легалізацыя аднаполых шлюбаў справакавала хвалю пратэстаў і акцый у падтрымку закона ў Францыі, але, як лічаць эксперты, жыхары Манпелье трымаюцца нейтралітэту ў гэтым пытанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?