Завяршыўся рабочы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан. Самалёт кіраўніка беларускай дзяржавы вылецеў з міжнароднага аэрапорта Астаны.

У Астане А. Лукашэнка прыняў удзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, па выніках якога прыняты шэраг важных рашэнняў адносна напрамкаў далейшага развіцця інтэграцыі. Бакі плануюць да 1 студзеня 2015 года ўтварыць Еўразійскі эканамічны саюз. Для гэтага ў 2014 годзе да 1 мая павінны быць прадстаўлены для разгляду кіраўнікам дзяржаў адпаведныя праекты дакументаў. Прэзідэнты далі даручэнні Еўразійскай эканамічнай камісіі сумесна з урадамі правесці рэвізію існуючых у Мытным саюзе і АЭП выключэнняў і абмежаванняў, каб да пачатку функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза ў асноўным іх ліквідаваць.

На саміт у Астане таксама былі запрошаны прэзідэнты Кыргызстана і Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?