За апошні час Камітэту дзяржбяспекі Беларусі ўдалося прадухіліць некалькі актаў тэрарызму з боку анархістаў.

Пра гэта, як інфармуе агенцтва БелТА, паведаміў 30 мая на пасяджэнні палаты прадстаўнікоў старшыня КДБ Валерый Вакульчык. У палаце генерал Вакульчык прадстаўляў папраўкі па ўвядзенні адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюджванне ў Інтэрнэце інфармацыі аб прадукаванні выбуховых рэчываў.

У прыватнасці, па словах Вакульчыка, анархіст рыхтаваў тэракт у Гомелі ў навагоднюю ноч з 31 снежня на 1 студзеня 2012 года.

Спецслужбы таксама выявілі цікавасць да спосабаў вырабу выбухоўкі ў актывістаў суполкі нацыянал-бальшавікоў. Напрыклад, адпаведныя матэрыялы былі канфіскаваныя ў прадстаўнікоў гэтай групоўкі ў Лідзе ў час расследавання справы аб хуліганскіх дзеяннях, накіраваных супраць Дома палякаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?