Як паведамляе газета «Ізвестія», выпрабаванні праведзеныя Лётна-даследчым інстытутам імя Громава ў Жукоўскім і цяпер самалёты «Іл-22» са спецыяльным абсталяваннем павінныя прайсці дзяржаўныя выпрабаванні перад перадачай ВПС Расіі.

Ключавая асаблівасць новай сістэмы РЭБ — магчымасць накіраванага глушэння радыёэлектронных прыладаў, такіх як радары або сістэмы кіравання беспілотнікамі. Сцвярджаецца, што «Парубшчык» здольны зафіксаваць актыўнасць самалётаў далёкага радыёлакацыйнага знаходжання AWACS, комплексаў СПА Patriot, а таксама пункты кіравання беспілотнымі апаратамі, якія стаяць на ўзбраенні краін НАТА. Пасля выяўлення актыўнасці сістэма РЭБ выбарачна наводзіць перашкоды ў вызначаным кірунку на зададзенай частаце і пры гэтым не замінае працы ўласных сродкаў сувязі і назірання.

Крыніца «Ізвестій» у ваенным ведамстве таксама паведаміла, што «Іл-22» (тып «Іл-18/20/22/38», не блытаць з «Іл-22» 1947) 1979 быў абраны дзякуючы адсутнасці іншых самалётаў з патрэбнымі тэхнічнымі параметрамі. Машына прайшла капітальны рамонт на Эксперыментальным машынабудаўнічым заводзе імя Мясішчава і там жа была абсталяваная ўсім неабходным для комплексу РЭБ абсталяваннем. Мяркуецца, што праз абмежаванасць рэсурсу самалёта платформу для РЭБ «Парубшчык» давядзецца мяняць у найбліжэйшыя дзесяць гадоў, але пакуль у планах пастаўка ВПС яшчэ пяці такіх самалётаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?