Вядомы брытанскі акцёр і музыкант Х’ю Лоры трапіў у цяжкае становішча ў Беларусі. Разам са сваім гуртом ён прыехаў на канцэрт, дзе павінен будзе прэзентаваць свой новы альбом.
Аднак шоу можа не атрымаецца так, як было задумана — у аэрапорце Хельсінкі, праз які ляцеў Лоры, умудрыліся згубіць багаж групы з усімі касцюмамі.

Канцэрт адбудзецца ў пятніцу ў Палацы Рэспублікі. Але касцюмы, якія па віне авіякампаніі-перавозчыка засталіся ў Хельсінкі, гурт Х’ю Лоры ўбачыць у бліжэйшы час не зможа.

«Х’ю Лоры і яго музыкі ляцелі з Лондана ў Мінск з перасадкай у Хельсінкі.

Па нейкай прычыне ў Хельсінкі авіякампанія вырашыла замяніць абяцаны самалёт на меншы, і яшчэ па больш невытлумачальнай прычыне багаж музыкаў у гэты самалёт не ўлез. Наогул. А ў багажы былі іх асабістыя рэчы і сцэнічныя касцюмы, так што зараз Лоры проста няма ў чым выступаць»,
— распавяла прадстаўнік арганізатараў. Паводле яе слоў, «паколькі гэты рэйс Мінск — Хельсінкі — Мінск лётае ўсяго тры разы на тыдзень і на заўтра ён не прызначаны, то да канцэрту багаж артыстаў даставіць не паспеюць».

Па ўсёй бачнасці, зараз музыкам давядзецца закупляць касцюмы ў Мінску.

Авіякампанія не называецца, але, па ўсёй бачнасці, гэта «Белавія», адзін з рэйсаў якой лётае тры разы на тыдзень з Мінска ў Хельсінкі і назад.

«Вядома, канцэрт з-за гэтага мы адмяняць не будзем, але пэўныя цяжкасці ўзнікаюць.

На шчасце, інструменты і абсталяванне едзе ў Мінск на трэйлерах,
а вось касцюмы прыйдзецца заўтра шукаць і купляць у Мінску ці прыдумляць нешта яшчэ», — адзначыла прадстаўнік арганізатараў канцэрта.
Сам Х’ю Лоры не сумуе: нядаўна ў інтэрв’ю РІА «Навіны» ён казаў пра тое, што яму не трэба ніякіх асаблівых спецэфектаў і фарбаў на канцэрце.
«Я ж не Беёнсе», — заявіў брытанскі музыкант.
Тым часам намеснік гендырэктара «Белавіі» Ігар Чаргінец у сваім акаўнце ў фэсбуку напісаў, што багаж даставяць да моманту канцэрта:

«Правялі расследаванне. У аэрапорце Хельсінкі сёння быў збой сістэмы рэгістрацыі пасажыраў і багажу. Заўтра днём багаж будзе дастаўлены»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?