24.08.2007 / 19:01

Сьляпая экскурсія Невідушчы вядзе за сабой відушчых 4

У старой Вільні, дзе кожны дом – помнік нашай гісторыі – рэгулярных беларускіх экскурсіяў ніхто не вадзіў гадоў дзесяць пасьля таго, як памёр найлепшы знаўца гораду Лявон Луцкевіч. Сёлета традыцыю ўзнавіў Сяржук Вітушка. Групы людзей, якія прыяжджаюць з усёй Беларусі, самі вядуць свайго павадыра па вуліцах і самі распавядаюць яму, што яны бачаць.

У старой Вільні, дзе кожны дом — помнік нашай гісторыі — рэгулярных беларускіх экскурсіяў ніхто не вадзіў гадоў дзесяць пасьля таго, як памёр найлепшы знаўца гораду Лявон Луцкевіч. Сёлета традыцыю ўзнавіў Сяржук Вітушка. Групы людзей, якія прыяжджаюць з усёй Беларусі, самі вядуць свайго павадыра па вуліцах і самі распавядаюць яму, што яны бачаць.

У старой Вільні, дзе кожны дом — помнік нашай гісторыі й культуры — рэгулярных беларускіх экскурсіяў ніхто не вадзіў апошнія гадоў дзесяць, пасьля таго, як памёр найлепшы знаўца гораду Лявон Луцкевіч. Сёлета традыцыю ўзнавіў гісторык Сяржук Вітушка. Групы людзей, якія прыяжджаюць з усёй Беларусі, самі вядуць свайго павадыра па вуліцах і самі распавядаюць яму, што яны бачаць. Тады Сяржук гаворыць ім, што гэта значыць, зьвяртае ўвагу на дэталі, распавядае гістарычныя сюжэты й прапануе рушыць далей…

Рэч у тым, што ўсім вядомы напрыканцы 1980‑х завадатар менскай «Талакі», а сёньня аглядальнік нашай газэты Вітушка пару гадоў таму страціў зрок. Але ня быў бы ён Вітушкам, калі б сядзеў у хаце ды занепадаў у адчаі. Нейкі час да яго ішлі чарадою прыежджыя маладыя гісторыкі, студэнты, журналісты. А гэтым летам выбраўся да прыежджых ён сам.

Штотыднёвыя паходы па знакамітых мясьцінах доўжацца тры‑чатыры гадзіны. За гэты час экскурсанты атрымліваюць нашмат болей ведаў і эмоцыяў, чым у звычайнай экскурсіі.

Па‑першае, ім даецца цэльны вобраз віленскай беларускай традыцыі, складзены з соцень фактаў і сюжэтаў. Маршрут пралягае празь мясьціны, дзе яшчэ да Гедыміна разьмяшчаўся крывіцкі Крывы горад, дзе друкаваў свае кнігі Скарына, дзе хаваўся ад жандараў і дзе быў пакараны сьмерцю Каліноўскі, дзе жыў Янка Купала, дзе выходзіла «Наша Ніва», дзе ставілі першыя беларускія спэктаклі й закладалі першую беларускую гімназію, дзе сядзеў за Польшчаю ў турме Максім Танк… Толькі пачні, і ня будзе канца беларускай Вільні.

Па‑другое, экскурсантам цікавы сам павадыр, і яны абавязкова распытваюць пра тыя часы, калі маладзёвы рух у Беларусі быў рухавіком перамен, што прывялі ўрэшце да незалежнасьці краіны.

Па‑трэцяе, вы маглі й не зьвярнуць увагі на вунь той барэльеф, што некалі так уразіў Сержука і запаў яму ў памяць назаўсёды. Бачыце? Цяпер і вы запомніце гэтае дзіва. А колькі вакол пахаў і гукаў! А як шмат усяго можна спазнаць навобмацак! Ведаеце, у форме чаго зробленая дзьвярная ручка ў слынным касьцёле сьвятой Ганны? Каб адкрыць для сябе гэты цуд, за ручку трэба ўзяцца рукою…

Тыдзень таму гэтая гісторыя атрымала працяг. Сяржук павёў на экскурсію сваіх калег — такіх самых невідушчых людзей. Некаторыя зь іх прыехалі ў Вільню ўпершыню, і можна толькі ўяўляць сабе, які яны склалі сабе вобраз гораду. Звычайныя відушчыя экскурсанты выносяць з такіх паходаў уражаньне, сьляпыя людзі — уяўленьне. Розьніца такая самая, як паміж чытачом і пісьменьнікам. Вы чытаеце чужы твор, а невідушчы мусіць сабе гэты твор «напісаць» сам.

Пасьля апошняй экскурсіі для сьляпых Сяржук Вітушка выказаў пажаданьне, каб такія групы часьцей прыяжджалі ў Вільню, асабліва зь Беларусі. Натуральна, ён пакажа горад і відушчым. Але хацелася б, каб тыя, ад каго гэта залежыць, не забываліся і пра «сьлепакоў».

Фотарэпартаж Андрэя Антонава, «газэта Свабода»

Глядзець фотаздымкі з экскурсіі

0
ёпс / Адказаць
25.08.2007 / 23:56
Божа мой, як добра.
0
адна дэталь / Адказаць
25.08.2007 / 23:58
адна малая заўвага: па-нашаму будзе не дзьвярная ручка, а клямка.
0
liusterka / Адказаць
27.08.2007 / 10:57
Сапраўды, цуд Божы! А я яшчэ была на ягонай экскурсі, калі ён быў відушчым, і сумавала, што больш не атрымаецца пабыць. Хай Гасподзь дабраслаўляе спадара Сяржука! Сьвядомыя здаровыя - вучыцеся як трэба змагацца і жыць. Спадар Сяржук, на маю думку сапраўдны нацыянальны герой! З такімі хваробамі, калі і ступні адрэзаныя, і ныркі не працуюць (дыяліз праз дзень трэба рабіць) ды яшчэ і зрок страціўшы, чалавек не губляе сілы духа, і ня проста сам за кожны дзень жыцьця змагаецца (як ён кажа) "акі леў", але і іншым служыць. Распавядалі, што калі ў Менску былі сакавіцкія падзеі мінулага году, ён, сьляпы, з усімі сваімі хваробамі проста сеў на аўтобус і АДЗІН прыехаў зь Вільні ў Менск. Ганьба нам, здаровым з усёй нашай лянотай і страхамі.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру