У Беларусі кураць больш за чвэрць насельніцтва. Доля курцоў ва ўзросце 16 гадоў і старэйшых на пачатак 2013 года склала 25,9%.Такія звесткі выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт да Сусветнага дня без тытуню, які адзначаецца 31 мая.
Пры гэтым за апошняе дзесяцігоддзе доля жанчын, якія кураць, узрасла ў 1,5 разу, мужчын — знізілася на 4,4%. БольшасцьСярод мужчын доля курцоў склала 48,6%, сярод жанчын — 9,7%.
«Штогод 31 мая ва ўсім свеце адзначаюць Сусветны дзень без тытуню, прыцягваючы ўвагу да небяспекі для здароўя, звязанай з ужываннем тытуню. Ён быў устаноўлены ў 1988 годзе Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Тэма Сусветнага дня без тытуню гэтага года — забарона на тытунёвую рэкламу, стымуляванне продажу і спонсарства», — адзначаецца ў каментарыі Белстата.
0
0
0
0
0
0