Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) уганараваны Прэміяй Свабоды Атлантычнай Рады (Atlantic Council Freedom Award). Цырымонія ўзнагароджання пройдзе 14 чэрвеня ва Уроцлаве (Польшча).

ЕГУ быў заснаваны ў 1992 годзе ў Мінску з мэтай адраджэння выкладання і правядзення навуковых даследаванняў у галіне гуманітарных і сацыяльных навук і папулярызацыі прынцыпаў гуманітарнай адукацыі ў Беларусі, у тым ліку развіцця крытычнага мыслення, творчых здольнасцяў і пачуцця асабістай адказнасці. У 2004 г. ён быў зачынены беларускімі ўладамі і аднавіў дзейнасць у Вільні.

***

Атлантычная Рада — амерыканская арганізацыя, што мае сваёй мэтай развіццё трансатлантычнага супрацоўніцтва. Прэміяй Свабоды Атлантычнай Рады ўганароўваюцца выбітныя асобы і арганізацыі, што ўвасабляюць місію Рады па ўмацаванні цэнтральнай ролі Атлантычнай супольнасці ў сферы глабальных каштоўнасцяў.

У 2011 г. прэмію Атлантычнай рады атрымлівалі БАЖ, праваабарончы цэнтр «Вясна» і Свабодны тэатр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?